Беларусь г. Мінск,вул. Смаленская, 15
Рэжым працы: з 8.30-17.30, абед: 13.00-14.00
Выходныя: субота, нядзеля.
Антыкарупцыйная работа ў Транспартнай інспекцыі
У мэтах выканання патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь Транспартнай інспекцыяй праводзіцца комплекс прафілактычных і праверачных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне і выяўленне карупцыйных праяў, а таксама правапарушэнняў, што ствараюць умовы для карупцыі.
Адпаведныя прафілактычныя мерапрыемствы прадугледжаны шэрагам дакументаў Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (далей - Мінтранс) і Планамі Транспартнай інспекцыі. У тым ліку:
- Мерапрыемствы па супрацьдзеянні карупцыі ў сістэме Мінтранса на 2020 - 2022 гады;
- План мер па зніжэнні карупцыйных рызык у працы службовых асоб Мінтранса, яго падраздзяленняў і арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Мінтранса;
- Мерапрыемствы па папярэджанні карупцыйных праяў у Транспартнай інспекцыі на 2020-2021 гады.
Таксама, у Інспекцыі распрацоўваюцца гадавыя планы работы камісіі па супрацьдзеянні карупцыі, праводзяцца пасяджэнні камісіі з заслухоўванне справаздач асоб, якія маюць дачыненне да рэалізацыі антыкарупцыйных мерапрыемстваў.
Такім чынам, антыкарупцыйныя мерапрыемствы ў Інспекцыі носяць не эпізадычны і кароткачасовы характар, а праводзяцца сістэматычна і мэтанакіравана. Гэта дазваляе не толькі своечасова спыняць факты карупцыйных праяў, але, што найбольш важна, выяўляць і ўстараняць прычыны і ўмовы, якiя ім спрыяюць.
План працы камісіі па супрацьдзеянні карупцыі
План працы камісіі па супрацьдзеянні карупцыі Транспартнай інспекцыі на 2021 год;
Метадычныя матэрыялы
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі антыкарупцыйнай працы ў дзяржаўных органах і арганізацыях, распрацаваныя Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь;
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі антыкарупцыйнай працы ў Транспартнай інспекцыі, зацверджана загадам начальніка Транспартнай інспекцыі ад 16.10.2020 № 625.